Премия Рунета-2020
Россия
Москва
+4°
Boom metrics

Што важна ведаць пра паступленне ў расійскія ВНУ?

Спецыяльна для патэнцыйных абітурыентаў расійскіх ВНУ падрыхтавана спецыяльная электронная кніга, у якой даюцца самыя галоўныя адказы на пытанні пра паступленне ў навучальныя ўстановы і правілы вучобы ў іх
Источник:kp.ru

“Сто пытанняў. Сто адказаў” — на мовах краін членаў ЕАЭС. Чытайце яе і на сайце kp.ru

1. Агульныя правілы прыёму замежных грамадзян у вышэйшыя навучальныя установы Расіі

У расійскіх ВНУ могуць вучыцца замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, у тым ліку суайчыннікі, якія жывуць за мяжой.

Замежныя грамадзяне, якія прыязджаюць у Расійскую Федэрацыю для навучання, прымаюцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы: у адпаведнасці з мiжнароднымі дамовамі; у межах кантрольных лічбаў прыёму па напраўленнях Міністэрства адукацыі і навукі Расіі (скарачэнне па-руску: Минобрнауки); у адпаведнасці з прамымі дамовамі вышэйшай навучальнай ўстановы на месца ў межах кольцасці, вызначанай ліцэнзіяй, з аплатай кошту навучання на ўмовах, якія вызначаныя ў правілах прыёму.

Асобы, якія жывуць у дзяржавах на постсавецкай прасторы, могуць прымацца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на конкурснай аснове на месцы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў бюджэту, у парадку, вызначаным правіламі прыёму ў канкрэтную вышэйшую навучальную ўстанову.

Прыём замежных грамадзян на навучанне ў ВНУ па адкрытых найменнях спецыяльнасцяў дапускаецца толькі з дазволу Міністэрства адукацыі і навукі Расіі пасля станоўчых рашэнняў унутры камісіі ВНУ і ведамаснай камісіі экспартнага контролю.

У адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі і Парадкам прызнання і ўстанаўлення эквівалентнасці замежных дакументаў аб адукацыі, які быў зацверджаны Загадам Міністэрства адукацыі і навукі, Федэральная служба нагляду ў сферы адукацыі і навукі Расіі (скарачэнне па-руску: Рособрнадзор) штогод выдае інфармацыйнае пісьмо “Пра прызнанне замежных дакументаў аб асноўнай агульнай і сярэдняй (поўнай) адукацыі”, згодна з якім кіраўнікі ўстаноў адукацыі павінны без пасведчання пра эквівалентнасць прымаць дакументы аб адукацыі дзяржаўнага ўзору наступных краін — Азербайджанская Рэспубліка, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Абхазія, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Таджыкістан, Паўднёвая Асеція, Туркменістан, Украіна.

Працяг адукацыі (другая вышэйшая адукацыя, аспірантура…)

Замежныя грамадзяне, якія атрымалі адукацыю за мяжой і жадаюць працягваць адукацыю ў Расіі, каб атрымаць другую вышэйшую адукацыю або навуковую ступень, у тым ліку грамадзян дзяржаў-удзельніц СНД, павінны падаць пасведчанне, якое пацвярджае, што дакументы замежных дзяржаў аб адукацыі эквівалентныя дыплому аб прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, які выдадзены Міністэрствам агульнай і прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, з мэтай чаго праводзіцца працэдура настрыфікацыі (пра яе падрабязней будзе расказана пазней). Навучанне, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі замежных грамадзян у агульнаадукацыйных расійскіх установах, адбываецца на падставе прамых дамоў, якія заключацца адукацыйнымі ўстановамі, асацыяцыямі, органамі кіравання адукацыяй, іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама фізічнымі асобамі ў адпаведнасці з мiждународнымі дамовамі Расійскай Федэрацыі.

2. Прызнанне атэстатаў ды іншых дакументаў (пытанні і адказы):

Ці можна паслаць дакументы аб сярэдняй адукацыі па пошце (і такім жа чынам атрымаць іх назад)?

Дакументы з адзнакай на канверце “«Признание ИДО” можна выслаць на адрас: Рособрнадзор, ул. Шаболовка, 33, Масква, 117997. Адпраўляючы дакументы поштай, не трэба забываць, што адпраўляецца АРЫГІНАЛ і копіі дакумента, а таксама дадатковая заява на зваротную адпраўку (гл. на сайце Галоўэкспертцэнтра ў раздзеле Пералік дакументаў для падачы).

Калі я хачу вучыцца ў канкрэтнай ВНУ, ці трэба па пытаннях настрыфікацыі звяртацца іменна ў тую ВНУ ці іншы экпертны цэнтр?

Па пытаннях настрыфікацыі варта звяртацца толькі ў Федэральную службу нагляду ў сферы адукацыі і навукі Расіі і яе падведамасную арганізацыю Галоўэкспертцэнтр. Экспертных цэнтраў, якія райней дзейнічалі ў кожнай федэральнай акрузе, цяпер няма. Інфармацыю пра прызнанне дакументаў аб адукацыі замежных дзяржаў можна атрымаць на сайце http://new.glavex.ru/nostr/

Ці неабходна праходзіць настрыфікацыю, калі я атрымаў атэстат Міністэрства адукацыі рэспублікі СНД, пасля заканчэння сярэдняй рускай школы? Якія нарматыўныя акты рэгулююць гэтае пытанне? Ці патрабуецца настрыфікацыя атэстату аб сярэдняй адукацыі, які атрыманы ў рэспубліцы СНД? Мая дзяржава і РФ заключылі пагадненні аб эквівалентнасці.

Не, не патрабуецца. У Расійскай Федэрацыі ёсць пагадненні пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі з краінамі-ўдзельніцамі СНД. Той, у каго ёсць дакументы аб агульнай адукацыі, якія выдадзеныя ў гэтых дзяржавах, вызваляюцца ад працэдуры прызнання і падаюць ў прыёмныя камісіі адукацыйных устаноў арыніналы нацыянальных дакументаў аб агульнай адукацыі і іх пераклады на рускую мову, завераныя натарыяльна.

Ці трэба легалізаваць атэстат, які атрыманы ў непрызнанай дзяржаве (Прыднястроўі), аб сярэдняй адукацыі, атрыманы ў гімназіі, якая ажыццяўляе навучанне на падставе расійскіх адукацыйных стандартаў?

Не, не патрэбна. Ваш атэстат прымуць у расійскіх адукацыйных установах.

Агульныя пытанні аб прызнанні дакументаў

Скажыце, калі ласка, які дакументы патрабуюцца для настрыфікацыі?

Абавязковы мінімальны пакет дакументаў:

 Заява ў Рособрнадзор аб прызнанні документа замежнай дзяржавы аб адукацыі (фарміруецца пры здачы дакументаў аўтаматычна на падставе дадзеных электроннай анкеты, якую неабходна запоўніць на сайце Галоўэкспертцэнтра http://nic.gov.ru/.

 Копія дакумента (пашпарт або іншы дакумент, пры адсутнасці пашпартнай сістэмы ў краіне пражывання), які сведчыць асобу заяўлянніка і (або) асобы, якая валодае дакументам аб адукацыі, пры неабходнасці з перакладам на рускую мову, завераным натарыяльна.

 Арыгінал легалізаванага ва ўстаноўленым парадку (пры неабходнасці) дакумента ад адукацыі.

 Арыгінал легалізаванага ва ўстаноўленым парадку (пры неабходнасці) дадатку да дакумента об адукацыі, калі такое прадугледжана заканадаўствам дзяржавы, якая выдала дакумент аб адукацыі, з указаннем пройдзеных навучальных курсаў, прадметаў, дысцыплін (модуляў) і іх аб’ёму, іншых складнікаў адукацыйнага працэсу.

 Копіі дакумента аб адукацыі (арыгінала і дадаткаў) з перакладам на рускую мову (пры неабходнасці), завераныя натарыяльна. Пераклады дакументаў павіннны быць запоўнены на прозвішча, імя і імя па бацьку, указаныя ва ўязной візе або рэгістрацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Мне трэба паставіць апастыль на адукацыйныя дакументы. Ці не маглі б вы назваць тэрміны і кошт праходжання гэтай працэдуры?

З 2011 года працэдура пацвярджэння дакументаў аб адукацыі ажыццяўляецца толькі за дзяржаўную пошліну. Для дакументаў аб агульнай адукацыі, пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай адукацыі дзяржпошліна складае 300 рублёў. Каб пацвердзіць дакументы аб вышэйшай прафесійнай адукацыі, патрабуецца правядзенне экспертызы. Памер дзяржпошліны за адзін камплект дакументаў (дыплом і дадатак да яго) складае 2996,07 рублёў (без ПНВ). (Актуальную інфармацыю пра памеры дзяржпошлін за аказанне дзяржаўных паслуг трэба глядзець на сайце Федэральнай службы нагляду ў сферы адукацыі і навукі Расіі (Рособрнадзора). Максімальны тэрмін, на працягу якога разглядаецца пытанне пра пацверджанне дакумента, пададзенага на пацверджанне, і выдачы заяўлянніку дакумента, пададзенага на пацверджанне, з прастаўленым на ім апастылем або прыняцця рашэння, якім адмаўляецца пацверджанне дакумента, складае адзін месяц з даты прыняцця заявы.

Скажыце, калі ласка, ці прызнаюцца дыпломы прыватных ВНУ іншых краін у Расіі?

Прызнаюцца, калі на момант выдачы Вам дыплома аб адукацыі дзяржаўнага ўзору ў ВНУ была сапраўдная ліцэнзія на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці і дзяржаўная акрэдытацыя адукацыйнай праграмы, па якой Вы навучаліся.

Ці патрабуецца якое-небудзь прызнанне (пацверджанне) дыплому, які ВНУ адной з савецкіх рэспублік выдала да распаду СССР, каб атрымаць дадатковую вышэйшую адукацыю?

Калі дыплом выдадзены да 15 траўня 1992 года, яго прызнанне не патрабуецца.

3. Якія дакументы патрабуюцца, каб аформіць запрашэнне на вучобу?

 Пісьмовае запрашэнне, у якім павінны быць указаныя: прозвішча, імя; грамадзянства; дата і месца нараджэння; пол; нумар пашпарту, тэрмін яго дзеяння (дата выдачы і заканчэння дзеяння); сталы адрас пражывання; нумар пашпарту, электронны адрас; копия пашпарту (старонак з фатаграфіяй, дата нараджэння і тэрмін дзеяння пашпарту (дата выдачы і заканчэння дзеяння).

 Заява на студэнцкую візу

Пасля таго, як студэнт атрымае пісьмовое запрашэнне, ён павінен звярнуцца ў пасольства Расійскай Федэрацыі ў сваёй краіне, каб падаць заяву на студэнцкую візу. Неабходна падаваць наступныя дакументы:

 запоўненую па форме заяву

 3 фатаграфіі (3×4 см)

 арыгінал пісьмовага запрашэння

 медыцынскі дакумент (сэртыфікат, даведка) пра стан здароўя

 ВІЧ/СНІД тэст

 дакумент, які пацвярджае завяршэнне поўнай сярэдняй адукацыі

 афіцыйны банкаўскі дакумент (банкаўскі рахунак), які пацвярджае поўную аплату навучання (для студэнтаў, што прызджаюць у Расію ўпершыню).

4. Уезд у Расію

Каб уехаць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і быць прынятым ва ўніверсітэт або іншую ВНУ, у студэнта павінны быць наступныя дакументы: пашпарт (сапраўдны не меней, чым на два гады), студэнцкая віза, міграцыйная карта (выдаецца падчас перасячэння мяжы РФ); павінна быць запоўненая студэнтам, праштампаваная памежнікам — адразу пасля прыбыцця ў Расію).

Студэнт, які паступае на падрыхтоўчы факультэт або першы год навучання, павінен падаваць:

- арыгінал пасведчання пра завяршэнне поўнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку ліст з адзнакамі), які павінен быць легалізаваны (г. зн., праштампаваны Міністэрствам унутраных спраў (або Міністэрствам адукацыі) і расійскім пасольствам у той краіне, якая выдала сэртыфікат);

- 2 натарыяльна завераныя расійскім пасольствам/расійскім консульствам копіі легалізаванага пасведчання пра завяршэнне поўнай сярэдняй адукацыі

- 2 перакладзеныя на рускую мову копіі легалізаванага пасведчання пра завяршэнне поўнай сярэдняй адукацыі, пацверджаныя натарыусам расійскага пасольства ў вашай краіне

- медыцынскі сэртыфікат пра стан здароўя — арыгінал (пажадана на англійскай мове) і перакладзеная копія гэтага сэртыфікату на рускую мову

- сэртыфікат пра адсутнасць ВІЧ/СНІД — арыгінал на англійскай мове, перакладзеная на рускую мову копія. Просім памятаць, што гэты сэртыфікат сапраўдны толькі 3 месяцы.

- 10 фатаграфій: памерам 3×4 см, матавыя, чорна-белыя.

Студэнт, які паступае ў магістратуру, аспірантуру (дактарантуру), павінен падаць наступныя дакументы:

- пасведчанне аб прысваенні ступені/дыплом (дакумент, які павінен быць легалізаваны, г. зн., праштампаваны Міністэрствам унутраных спраў (або Міністэрствам адукацыі) і расійскім пасольствам у той краіне, дзе былі выдадзеныя дакументы пра адукацыю)

- 2 натарыяльна завераныя копіі легалізаванага дыплому /сэртыфікату аб прысваенні ступені

- 2 перакладзеныя на рускую мову і натарыяльна завераныя ў расійскім пасольстве ў вашай краіне копіі легалізаванага дыплому /сэртыфікату аб прысваенні ступені

- ліст з адзнакамі (транскрыпт) за ўсе навучальныя гады (у тым ліку вывучаныя прадметы, адзнакі і колькасць гадзін навучання па кожным прадмеце), які таксама павінен быць легалізаваны, г. зн., праштампаваны Міністэрствам унутраных спраў (або Міністэрствам адукацыі) і расійскім пасольствам у той краіне, дзе выдадзены дакумент аб адукацыі

- 2 натарыяльна завераныя копіі легалізаванана ліста адзнак (транскрыпт)

- 2 перакладзеныя на рускую мову і натарыяльна завераныя ў расійскім пасольстве вашай краіны копіі легалізаванага ліста адзнак (транскрыпту).

Падчас рэалізацыі праекту выкарыстоўваюцца сродкі дзяржаўнай падтрымкі, выдзеленыя як грант для ажыццяўлення сацыяльна значнага праекту «Адукацыя ў Расіі - шлях да ўзаемаразумення і супрацоўніцтва ў XXI стагоддзі» ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта РФ ад 01.04.2015 № 79 рп і на падставе конкурсу, праведзенага Агульнарасійскай грамадска дзяржаўнай асветніцкай арганізацыяй “Расійскае таварыства “Веды”.

Что важно знать о поступлении в российские вузы?