Премия Рунета-2020
Россия
Москва
+5°
Boom metrics
Общество19 декабря 2019 9:35

«Люди видят шест и думают о стриптизе»: как исследовательница икон из Беларуси стала чемпионкой по танцам на пилоне

«Комсомолка» расспросила искусствоведа Галину Фликоп-Свито, часто ли из-за своего увлечения ловит косые взгляды и сталкивается со стереотипами [фото и видео]
У Галины Фликоп-Свита необычное сочетание профессии и хобби. Фото: Личный архив

У Галины Фликоп-Свита необычное сочетание профессии и хобби. Фото: Личный архив

В Центре исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси Галина исследует древнюю белорусскую иконопись. А пилон после защиты кандидатской диссертации 5 лет назад стал способом внести разнообразие в научные будни.

- Даўно хацела пайсці на танцы. Думала пра бальныя ці пра фламенка, але ўвесь час нешта замінала пачаць. А тут сяброўка вырашыла паспрабаваць сябе ў танцах на пілоне. Праўда, яна не дахадзіла і месячны абанемент, а я пайшла за кампанію - і засталася. Відаць, яшчэ і таму, што ўжо тады зацікавілася акрабатычным танцам: пераглядзела дзясяткі відэа нумароў, у мяне з’явіліся ўлюбёныя дуэты. А пілон у значнай ступені - акрабатыка з мноствам сілавых элементаў. Толькі замест партнера - якраз пілон.

В 2019-м у Галины вышло крупное исследование. Фото: Личный архив

В 2019-м у Галины вышло крупное исследование. Фото: Личный архив

Прежде к спорту Галина дышала ровно. Только по утрам с подругами в старшей школе выходила на пробежки. Но с началом занятий на пилоне стало ясно: на фоне других девушек из группы ее физическая форма неплохая. А благодаря регулярным упражнениям мышцы стали укрепляться, сила и растяжка нарабатываться.

- Хтосьці перад такімі заняткамі ідзе дадаткова ў спортзалу. Але я ад прыроды вынослівая. Дапамаглі гады ў турызме - паходы з заплечнікам вагой у 20 кг. А яшчэ ў мяне моцныя рукі. Адмыслова нічым не займалася, але ў студэнцтве на ўніверсітэцкіх спаборніцтвах па армрэстлінгу заняла другое месца. А сёння дзякуючы трэніроўкам на пілоне магу падцягнуцца на турніку некалькі разоў, хаця пачынала з аднаго… У дадатак, выконваючы практыкаванні на дынамічным пілоне (які круціцца), не абысціся без добрага вестыбулярнага апарата - урэшце, гэта таксама можна натрэніраваць.

Кстати, в чем-то вдохновил супругу на занятия спортом муж - ученый-физик.

- Ён з дзяцінства займаўся тэнісам, канькамі, плаваннем, у дарослым узросце - валейболам, скалалазаннем... І мне захацелася паспрабаваць спалучыць навуку і спорт. А калі распавяла, што пайду на пілон, муж прызнаўся: яму якраз і падабаецца гэты кірунак сольнага жаночага танца.

В некоторых видах танцев на пилоне активно задействован партер - пол. Фото: Личный архив

В некоторых видах танцев на пилоне активно задействован партер - пол. Фото: Личный архив

«ГАЛЕРЕЮ МЕДАЛЕЙ НА ЧЕМПИОНАТАХ, ГДЕ Я ОДНА В НОМИНАЦИИ, ЗАРАБАТЫВАТЬ НЕ ХОЧУ»

Себя Галина относит к любителям. На соревнованиях несколько раз в год подается в непрофессиональные категории.

- Але пры стажы заняткаў ад 5 гадоў цябе часта аўтаматычна адносяць да прафесіяналаў. Праўда, ім складана стаць, калі ты пачаў займацца ў 30 гадоў без спартыўнай ці харэаграфічнай базы. Бо цягліцы і сухажыллі не ў той форме, як, скажам, у 20 год, а тым больш у дзяцінстве, калі ўсё выдатна гнецца і цягнецца. Па вялікім рахунку, профі становяцца тыя, хто ў гімнастыцы ці акрабатыцы з малых гадоў.

В танцах на пилоне функция последнего - заменять партнера. Фото: Личный архив

В танцах на пилоне функция последнего - заменять партнера. Фото: Личный архив

Вдобавок пилон пилону рознь. Соответственно, и критерии на соревнованиях отличаются.

- Выключна спартыўны пілон - Pole Sport - для мяне не самы цікавы. Тым больш пакуль я не раблю ўсе элементы, якія выконваюць на турнірах у абавязковай праграме. У танцавальным напрамку (Pole Dance) шмат акрабатыкі і харэаграфіі ў партэры (на падлозе), а не толькі на пілоне, прысутнічае танцавальны складнік. Такі жанр зазвычай лягчэй даецца тым, хто займаўся раней танцамі - у мяне ж харэаграфічнай базы няма.

Комфортнее всего Галине в Pole Art - искусстве на пилоне.

- І яго можна разумець па-рознаму: і танец, і тэатр - гэта ўсё мастацтва. Мне бліжэй апошняе, таму, калі я рыхтуюся да чэмпіянатаў па артыстычным пілоне, раблю акцэнт на рэжысуру нумару, прадумванне вобраза. Гэта адпавядае маёй натуры, а на чэмпіянах у гэтым жанры ацэньваюцца не толькі акрабатычныя і харэаграфічныя элементы на пілоне і ў партэры, але і артыстызм, падача, уплыў на гледача. Мне цікава прыдумаць і пераўвасобіцца ў вобраз: падабраць касцюм, зрабіць грым…

Галина выбрала Pole Art, поскольку ей интересно создать и раскрыть образ. Фото: Личный архив

Галина выбрала Pole Art, поскольку ей интересно создать и раскрыть образ. Фото: Личный архив

Из своих сценических образов наиболее запоминающимся Галина считает перевоплощение в скульптуру Венеры Милосской.

- Каб рукі зрабіць нябачнымі для падабенства са статуяй, згадала са студэнцтва знаёмы фільм Бернарда Берталучы «Летуценнікі»: гераіня там стаяла ў чорных пальчатках ля чорнай сцяны. Подыум для скульптуры папрасіла ў іншай канкурсанткі, калега па студыі танцаў дала разборную шырму, якую я абцягнула тканінай...

Сама Галина больше всего любит свой образ Венеры Милосской. Фото: Личный архив

Сама Галина больше всего любит свой образ Венеры Милосской. Фото: Личный архив

За этот образ Галина приз не выиграла, хотя знает, что споры в жюри были серьезные. Сегодня у нее несколько медалей и даже звание чемпионки Европы. Правда, не ко всем наградам девушка относится всерьез. Если ее первое выступление спустя два с лишним года занятий получилось среднее (8-е место из 13 участниц), то спустя два года на трех подряд чемпионатах было по медали. Две из них Галина не воспринимает всерьез - с регионального турнира Polygon в Минске и с чемпионата Европы в Таллине, которые проводит Международная федерация воздушного спорта. Дело в том, что на обоих состязаниях девушка была единственной в номинации «Искусство на пилоне». Соответственно, ушла с обоих с золотой медалью.

- Для маладых відаў спорта такое не рэдкасць на чэмпіянатах. Асабліва калі там вялікая дыферэнцыяцыя паводле жанру (спорт на пілоне, акрабатыка, танец, арт), узросту, ступені (прафесіянал ці аматар). Атрымліваецца, у кожнай з намінацый па пару чалавек. Некаторыя гэтак збіраюць галерэю медалёў, а мне ад падобных перамог не па сабе. Значэнне надаю толькі прызу за лепшы вобраз на фестывалі ў Мінску Poler Night год таму.

В Pole Art оценивают не только технику исполнения, но и артистизм. Фото: Личный архив

В Pole Art оценивают не только технику исполнения, но и артистизм. Фото: Личный архив

«У НАС ПИЛОН ПРИРАВНИВАЮТ К СТРИПТИЗУ, НО НИЧЕГО ОБЩЕГО НЕТ»

Еще Галина замечает, что на состязаниях, которые организовывают спортивные федерации, хоть там и есть категории по артистическому пилону, большинство конкурсанток идет в спортивную номинацию. Особенно много на таких турнирах участников-детей. Участвуют, конечно, и взрослые, но в основном те, кто в спорте с детства.

Любители, которые начали заниматься во взрослом возрасте, чаще выступают на другого рода чемпионах. Благо, сейчас их организовывают не только спортивные федерации, но и отдельные студии. Обычно там нет жестких рамок и больше свободы для творчества. В самый раз для тех, кому не надо получать разряд и пробиваться в большой спорт. Это возможность подготовить номер, выйти с ним на публику, а если повезет - завоевать медаль.

Для занятий на пилоне не повредит физическая иили танцевальная подготовка. Фото: Личный архив

Для занятий на пилоне не повредит физическая иили танцевальная подготовка. Фото: Личный архив

Девушки, которые во взрослом возрасте начинают заниматься танцами на пилоне, чаще всего выбирают Exotic Pole Dance. На постсоветском пространстве он пользуется наибольшей популярностью из всех жанров на пилоне. Во всяком случае, судя по числу чемпионатов и фестивалей и количеству их участниц. Но именно этот жанр вызывает и больше всего пересудов в нашем обществе. Хотя в Европе именно он считается классическим танцем на пилоне.

- Экзотыку ўласцівая свая падача і танцавальная лексіка. У класічным выкананні танцы ў гэтым кірунку менш выкарыстоўваюць акрабатычных элементаў на пілоне - тут больш задзейнічаны партэр. Менавіта гэты танец накіраваны на раскрыццё жаноцкасці, яму ўласцівая пэўная спакуслівасць. Большасць звязаных з пілонам відэа ў сеціве - якраз Exotic Pole Dance. Відаць, гэта і стварае ўражанне, што менавіта апошні і ёсць танцам на пілоне наогул. Прынамсі, у нашым грамадстве. А шмат для каго любое практыкаванне на пілоне роўнае стрыптызу. Хаця агульнага нічога няма. Да ўсяго, у экзотыку ніхто не распранаецца…

Многие коллеги удивились хобби Галины, но поддержали его. Фото: Личный архив

Многие коллеги удивились хобби Галины, но поддержали его. Фото: Личный архив

Укоренению стереотипов, говорит визави, способствует и то, что танцовщицы этого направления выступают в обуви на высоких каблуках. Это специальные танцевальные туфли с определенной высотой платформы и обязательными скосами впереди.

- Такі абутак у чымсьці нагадвае функцыянал пуантаў. Стаяць на скосах платформы - амаль тое ж, што на пальчыках. На чэмпіянатах суддзі здымаюць танцоўшчыцам балы, калі тыя на працягу нумара стаяць толькі на падэшве, не выкарыстоўваючы скосы платформы.

Занятия в этом направлении помогают развить танцевальность, но Галине больше по душе артистический пилон за возможность перевоплощения. В экзотике, хоть у танцовщиц и меняются образы, все же основной посыл - в неизменной чувственной подаче. А далеко не все идеи, которые хочется воплотить в номерах, под это подходят.

Вокруг образа Венеры, вспоминает Галина, у жюри было много споров. Фото: Личный архив

Вокруг образа Венеры, вспоминает Галина, у жюри было много споров. Фото: Личный архив

- Даводзілася сутыкацца і з негатывам праз сваё хобі. На жаль, многія робяць свае высновы, кіруючыся стэрэатыпамі. Для тых, хто ўспрымае пілон як нешта амаральнае, а не як снарад для спорту, спалучэнне яго з вывучэннем іканапісу наогул нонсэнс. Хоць, па сутнасці, гэта той жа турнік - толькі вертыкальны. А насамрэч, ніякага дысанансу няма: навуковец, які займаецца спортам, не выклікае супярэчнасцяў для іншых - і тут тое ж. Зрэшты, дзякуючы стэрэатыпам я маю магчымасць выказацца, бо ў адной асобе спалучаю быццам бы неспалучальнае…

І яшчэ пра стэрэатыпы: у нас ёсць тытулаваная спартсменка ў пол-дэнсе Кацярына Паграбіцкая. Яна выступала ў «Танцах» на ТНТ з нумарам на пілоне пад беларускамоўную песню, у вышыванцы. Калі гэтая навіна з'явілася, пайшлі агідныя каментары ў сеціве. І, вядома, у іх перамяшалі танцы на пілоне і стрып-пластыку. Але тое, што паказвала Кацярына, наогул не мела дачыненне да стрып-пластыкі! Людзі ўбачылі пілон і адразу зрабілі высновы. Дарэчы, і стрып-пластыка (якую зараз часцей называюць жаночай пластыкай, пазбягаючы непатрэбных асацыяцый) - таксама не стрыптыз, а танец, дзе ніхто не распранаецца.

За время занятий на пилоне хорошо тренируется вестибулярный аппарат. Фото: Личный архив

За время занятий на пилоне хорошо тренируется вестибулярный аппарат. Фото: Личный архив

- Ёсць і такое ходкае пытанне: калі гэта не стрыптыз, то чаму яны танчаць у бялізне, - працягвае Галіна. - А гімнасткі ў купальніках чаму? Каб была бачная чысціня ліній. На пілоне ж уся справа найперш у тэхнічнай неабходнасці: тканіна з’язджае па пілоне, а скура - не. Каб можна было выконваць пэўныя элементы, трэба, каб было счапленне, а таму адкрыты максімальна рукі, ногі, падпахі, бакі, спіна - тыя месцы, якія пры выкананні пэўных трукаў фіксуюцца на пілоне. Таму найбольш пасуюць топ і шорты, купальнік.

НА ПИЛОН ИДУТ АЙТИШНИЦЫ И ОФИСНЫЕ РАБОТНИКИ И В 25, И В 56

Когда Галина в соцсети отметила, что занимается танцами на пилоне более двух лет, молодые коллеги по Академии наук в коридорах потом удивлялись и говорили: круто! Мало того, она узнала, что есть среди них и те, кто тоже ходит на такие тренировки. Девушка рассказывает, что на занятия идут и студентки, и те, кому 25 - 35, и даже старше. Больше всего приходит офисных работников, менеджеров, айтишниц, идут мастера по маникюру, домохозяйки. Как правило, речь не о профессиональных спортсменах, а о тех, кому интересно поддерживать форму и здоровый образ жизни.

У Галины несколько наград международных турниров. Фото: Личный архив

У Галины несколько наград международных турниров. Фото: Личный архив

- У маёй групе займалася амаль мая равесніца, як мне падалося спачатку, а пасля аказалася, што навучэнцы было 56!

Галина долго не рассказывала близким. Говорит, что дело совсем не в стеснении.

- Люблю казаць, калі нечага ўжо дасягнула. Напрыклад, распавяла бацькам пра абарону дысертацыі ўжо пасля таго, як яна адбылася. Што да пілона, дык малодшая сястра здагадалася, што я займаюся, па відэазапісах выступаў на пілоне розных танцораў на маёй старонцы ў сацсетцы (а я захоўваю тое, што мне спадабалася, цікавыя камбінацыі элементаў). Старэйшай сястры распавяла сама. І неяк дома, у Лідзе, мама была пры нашай з сястрой размове на гэтую тэму. З таго часу мама тактоўна не распытвала пра пілон, але ведаю, што яна падтрымлівае мае цікавасці. А тата ў мяне займаўся спортам. Калі абмовілася па тэлефоне, што іду з трэніроўкі, і рыхтавалася тлумачыць, маўляў, што за напрамак такі - танцы на пілоне, тата сказаў: «А, ведаю, сілавая гімнастыка». Тады я чарговы раз для сябе адзначыла, якія ў мяне цудоўныя, адукаваныя, прагрэсіўныя бацькі, пазбаўленыя стэрэатыпаў.

Порой опыт танцев на пилоне бывает полезен и в обычной жизни. Фото: Личный архив

Порой опыт танцев на пилоне бывает полезен и в обычной жизни. Фото: Личный архив

Кстати, занятия на пилоне - удовольствие не из самых дорогих.

- Абанемент каштуе парадку 80 - 90 рублёў у месяц за 8 заняткаў па 1 - 1,5 гадзіны. Каб дасягнуць сапраўдных поспехаў, трэба дадаткова займацца расцяжкай, пажадана - танцамі, акрабатыкай. Калі ўдзельнічаеш у конкурсах, плаціш аргунёсак каля 40 еўра, бывае і больш. Касцюмы прыдумваеш, заказваеш, але ўсё гэта не настолькі дорага. У бальных танцах, напрыклад, таксама сабе шыеш касцюмы, але яны куды больш складаныя. Тут касцюм маленькі, тканіны сыходзіць няшмат. Але для маіх нумароў я выкарыстоўваю яшчэ і рэквізіт, раблю грым, плачу цырульніку. Тут ужо як дамовішся з майстрамі. Думаю, вышыванне крыжыкам можа абыйсціся даражэй, - улыбается Галина.