Премия Рунета-2020
Россия
Москва
+15°
Boom metrics
НовостиОбщество25 декабря 2018 8:53

Митрополит Тадеуш Кондрусевич поздравил белорусских католиков с Рождеством

Свою праздничную речь глава Католической церкви в Беларуси произнес в видеопослании

Приводим часть цитат праздничного обращения митрополита.

«Глыбокапаважаныя браты і сестры, я сардэчна вітаю ўсіх вас у радаснае свята Божага нараджэння».

«Бог ніколі не адрынае чалавека, нават самага грэшнага. Ён любіць чалавека... »

«Дзеля чалавека, дзеля яго збаўлення Сын Божы прыходзіць у гэты свет. І сёння мы адзначаем гэта вялікае свята любові Бога да чалавека. Нездарма паэты кажуць, што Божае нараджэнне - гэта свята пацалунку неба з зямлей. Сёння мы слухаем прыгожыя калядкі, сёння мы прыходзім да ясляў, сузіраем на немаўлятка Езуса, сёння мы радуемся гэтаму святу, але гэтая радасць павінна быць не толькі на свята Божага нараджэння, не толькі ў гэты перыяд, калі мы адзначаем гэтае свята. Яно павінна быць удзелам усяго нашага жыцця. Кожны дзень Езус праз паслугу касцёла прыходзіць да нас. І кожны дзень павінен быць днём нараджэння Езуса сваёю ласкаю ў нашых сэрцах і нашых душах. Дзякуючы тым, у сэрцах якіх прыбывае Езус, наша краіна Беларусь павінна станавіцца Віфлеемам XXI стагоддзя.

У гэта радаснае свята я віншую ўсіх вас.Віншую каталікоў, віншую іншых хрысціянаў, якія разам з намі святкуюць гэтае свята; віншую нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія праз два тыдні будуць адзначаць тое ж самае свята. Розніца календароў і абрадаў - гэта не розніца веры. Мы верым у таго ж самага Сына Божага, мы верым у таго ж самага Езуса Хрыста, які прыйшоў у гэты свет для нас і для нашага збаўлення. Таксама віншую ўсіх людзей добрай волі. Божае нараджэнне - не толькі рэлігійнае свята ў Беларусі, гэта таксама і дзяржаўнае свята. І ўсе мы яму сёння радуемся. Поўнаму Божай ласкі, хрыстовага супакою святу Божага нараджэння і шчаслівага новага года».