
30 сентября известному белорусскому поэту исполняется 80 лет.
Накануне мы позвонили Нилу Сымоновичу и предложили встретиться. Мастер не очень хорошо себя чувствовал, тяжело дышал в трубку.
- Не крыўдуйце, але я ўжо чатыры гады нікому не даю інтерв’ю, ні ў якім фармаце. Што да юбілею, дык, хай пройдзе непрыкметна, ціхенька. Калі напішаце пару радкоў - будзе прыемна, але размаўляць не магу, выбачайце…
Мы решили напечатать выдержки из дневников Нила Сымоновича, над которыми он работал еще 15 лет назад, в 1996 году. Как нам кажется, то время было не самым простым для поэта - он завершил работу в должности председателя комиссии Верховного совета, где работал много лет, и в его жизни начался новый этап…
5-га студзеня. Апошні мой дзень на працы ў Пастаяннай Камісіі Вярхоўнай Рады РБ. З 10 гадзін да 12 гутарыў з французскім палітолагам Аляксандрай Гужон - яшчэ ў якасці старшыні Камісіі. Гужон - па маці беларуска. Распытвала пра мае погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі. У 12 гадзін быў развітальны чай з супрацоўнікамі Камісіі - І.Супей, Л.Сарокай, М.Хобатавым, В.Гамезам. Развіталіся - як блізкія сябры. Бывай, рабочы кабінет, бывай, Камісія, бывай, Рада! Цяпер ужо хіба выпадкова загляну сюды калі-небудзь. Пачынаецца новы этап жыцця - свабодны, без службы, аб чым заўсёды горача марыў. “Ах, каб пазбыцца службы! Каб цалкам аддацца літаратурнай працы!” Дачакаўся на 65-м годзе жыцця… Калі ўжо сіл засталося няшмат. Праўда, вершы пішу. Усе першыя дні новага года пішу вершы…
9-га студзеня. А 10-й глядзеў па тэлевізары адкрыццё Першай сесіі Вярхоўнай Рады новага склікання. Трохі нязвыкла пачувацца толькі гледачом - пасля амаль адзінаццаці гадоў абавязковай службовай прысутнасці ў той авальнай зале. А ў зале - нічога новага: па-ранейшаму беларускай мовы не чуваць, хіба што адно-два словы…
10-га студзеня. Званіў з Сафіі наш пасол А.Герасіменка - наконт Дзён беларускай культуры ў Балгарыі. Ён упэўнены, што дэлегацыю ўзначаліць Ніл Гілевіч, а таго не ведае, што (цытую) “знакаміты балгарыст, якога ў Балгарыі ўсе помняць і любяць”, не паедзе за Дунай зусім. Ні заўтра, ні паслязаўтра… Годзе! Ад’ездзіў! Пачну ўспамінць, як неразумна распарадзіўся сваім жыццём, - хоць у пятлю лезь ад крыўды. Ну што з таго, што на пяць вялікіх тамоў адно паэзіі перавярнуў на беларускую? Хто ацэніць у Беларусі гэтую рабскую самаахвярнасць? Хто будзе чытаць гэтыя тамы, хто іх выдасць? А тым часам сотні сваіх “творчых задум” застаюцца няздзейсненымі. Колькі не зрабіў таго, што зрабіць быў павінен!..
27-га лютага. Сустрэча з моладдзю ў 195-й гімназіі ва Ўруччы. Гімназія - рускамоўная, аднак жа… Чыталі вершы госця, задавалі - па-беларуску - пытанні… Пасля гутарыў - за чаем - з настаўніцамі. Рэжуць па-беларуску - як рэпу грызуць. А гімназія - руская!..
16-га траўня. Сёння суседу Васілю Вітку - 85! Раніцой зайшлі з Нінай павіншавалі, з ружамі. А дзед - малайчына! Што значыць усё жыццё сачыць за рэжымам працы, адпачынку і харчавання: з вечара - штодзень - доўгія пешыя прагулянкі, ніколі - ні грамма спіртнога, яда - тваражок, грэчневая кашка на алеі, ні адной зацяжкі дыму… “А вы - маглі бы?!” - пытаў некалі Маякоўскі. Не магу. І дзякаваць Богу, што не магу. Гэта - рашуча не для меня. У мяне - усё наадварот. За выняткам курэння. Дыму не цярплю ўсё жыццё і я. Калі б у дадатак да маіх “заган” я ды яшчэ курыў - даўно б загнуўся!..
31-га траўня. Ну, Расея! Ну, Расея! Проста цуд дый годзе! У прэзіденты - глядзеў па тэле - лезе нехта Брынцалаў! Уласнік фармацэўтычных заводаў, мульцімільярдэр. Пашляк несусветны. Мала клоуна Жырыноўскага - наце, палюбуйцуся яшчэ і на такога! Ну, Расея! Ну весяліш ты Еўропу і цэлы свет здорава! Толькі нам, беларусам, ад гэтага зусім-зусім не весела. Страшна!
2-га чэрвеня. Адзначылі Дзень Нараджэння маёй Сонечнай, маёй Мудрай, суджанай мне Богам Ніны свет-Іванаўны. Маёй самаахвярнай заступніцы і абаронцы. Маёй выратавальніцы. Маёй незаменнай, непараўнальнай, нястомнай памочніцы - ва ўсім, у тым ліку і непасрэдна ў творчасці, не кажучы пра грамадскую чыннасць. Несумненна, яна заслугоўвала лепшага жыцця, чым тое, што ёй выпала. Як жонка, гаспадыня і памочніца, яна ўзяла на сябе жыццёвы груз, якога хапіла б на дзесяцерых.
Божа моцны, ці ведаеш ты гэта? Калі ведаеш - зрабі, каб яе дні-гады на гэтым свеце былі доўгімі-доўгімі і супакойна-непакутлівымі. І даруй мне, грэшнаму!..
“Комсомолка” поздравляет любимого поэта с Днем рождения, желает сил и здоровья. Дорогой Нил Сымонович, пусть в ваше окошко всегда заглядывает солнышко, а на лице как можно чаще появляется улыбка!
Еще больше страниц из дневника Нила Гилевича ищите в 53-м номере (4”11) журнала “Дзеяслоў”.