Boom metrics
Звезды11 ноября 2013 12:54

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

Адкрыццё першага і пакуль адзінага ў Беларусі помніка Цмоку было прызначана на суботу, 9 лістапада [фото]
У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У спісе прамоўцаў на адкрыцці – старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў; аўтар Цмока, скульптар Леў Аганаў; ініцыятар стварэння скульптуры, краязнаўца Валацуга Шушкевіч; а таксама ваш пакорлівы слуга – як прадстаўнік сайта “Краіна цмокаў”.

Мы падрыхтавалі да свята адмысловыя падарункі. Старшыню выканкама ўрачыста перадалі шыльду “Тут жыве беларускі Цмок!” і скуранога Цмока ручной працы – нашага фірмовага мяккага Цмока.

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

Гасцям і выступоўцам імпрэзы – торбы “Краіна цмокаў”. А ўсім-усім удзельнікам свята – фірмовыя значкі з выявай Цмока і адрасам нашага сайта. Значкі карысталіся асаблівай папулярнасцю ў дзетак, якіх арганізавана прывялі на ўрачыстасць настаўніцы.

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

- Сёння ў нас напраўду значная і добрая падзея, -- прывітаў гасцей старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў. – Дзякуючы сумесным намаганням Лепельскага райвыканкама і праграме Еўрасаюза “Вада, прырода і людзі ў знікаючым ландшафце” мы адкрываем скульптурную кампазіцыю “Цмок”. Мы вельмі спадзяемся, што лепельскі Цмок, і гэтая скульптура ў прыватнасці, стане сапраўдным брэндам Лепельшчыны. Шчыра дзякую ўсім удзельнікам, асабліва Уладзіміру Шушкевічу, які быў ініцыятарам гэтай ідэі. Усё ў яго атрымалася!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

-- Сябры, калі я пачынаў працу над Цмокам, то прачытаў пра беларускага Цмока ўсё, што мог. Аказваецца, беларускія цмокі былі вельмі добрыя! І заўсёды жылі з людзьмі ў згодзе. У гэтым ключы я і стаў працаваць над ім. І намагаўся, каб гэты Цмок нёс станоўчыя эмоцыі і дабрыню. Спадзяюся, у мяне гэта атрымалася!

Дарэчы, Цмок – ужо трэцяя па ліку скульптура Льва Аганава ў Лепелі. Пачынаючы з 2009 года тут з’явіліся Леў Сапега і помнік “пятачку” (5 капеек). Цмок склаў ім добрую кампанію!

Краязнаўца Валацуга (Уладзімір) Шушкевіч, чыёй неўтаймаванай энергіяй рухалася справа з помнікам, сказаў, што паспрыяў з’яўленню помніка Цмоку… Шура Балаганаў!..

-- А чаго я з тым помнікам завёўся? Пачуў, што ў Бабруйску паставілі помнік Шуру Балаганаву. Толькі за тое, што ў Ільфа і Пятрова Бабруйск адным радком згадваецца!.. Ну мяне і заела: пра нашага Цмока нават Караткевіч пісаў, столькі ўсяго вядома!.. Вось я і рашыў, што ў нас у Лепелі павінна быць постаць Цмока!..

Аздаблялі мерапрыемства ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства са сталіцы.

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

Ад імя сайта “Краіна цмокаў” мы выказалі шчырую падзяку лепельскім патрыётам за такое высокае ўшанаванне Цмока. І ўнеслі рацпрапанову: усталяваць на трасе ўказальнік, што тут, у Лепелі, стаіць адзіны ў Беларусі помнік Цмоку! Мясцовыя ўлады прапанову ўхвалілі!

Дарэчы, лепельскі Цмок у народнай легендзе шчыльна звязаны з абрадам вяселля і пэўным рытуалам для маладых.

-- Мая бабуля Анэта Шушкевіч разам з дзедам Тарэнтам жылі ў вёсцы Верабкі Лепельскага раёна, – апавядае спадар Валацуга Шушкевіч. – На Лепельшчыне ёсць традыцыя: маладыя павінны пайсці на возера і ў самае глыбокае месца ўкінуць пачастунак Цмоку – гарэлку ды закуску. Тады Цмок пачынае там бушаваць – і гэтак дабраслаўляе маладых.

Пачуўшы гэта, старшыня выканкама прапануе развіць тэму з помнікам у гэты, “вясельны бок”.

-- Цяпер вельмі модна на шлюбе маладым вешаць на памяць сімвалічныя замочкі, -- кажа спадар Барыс. – Такое ёсць шмат дзе ў Беларусі. Трэба нам каля Цмока паставіць каванае разгалінастае дрэва – каб лепельскія маладыя на яго свае замочкі вешалі!..

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

- Таксама можна запачаткаваць штогадовае свята – Дзень Цмока, -- прапануе начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі Ігар Урбан. – Абавязкова трэба вырабіць таксама сувеніры з Цмокам – каб турыстам было што з сабой на памяць узяць.

- Мы ўжо думаем, які можна зрабіць “цмачыны” маршрут, -- дадае дырэктарка віцебскай турфірмы “РайдаТур” Віялета Грудская. – Я вельмі люблю вышукваць “непапсовыя” месцы для турыстаў, ствараць небанальныя маршруты. А гэты помнік Цмоку ў сукупнасці з легендамі – тое,

Нашую шыльду “Тут жыве беларускі Цмок!” старшыня выканкама перадаў у Дом рамёстваў на цэнтральнай плошчы – каб кожны ахвочы турыст ці заезнік мог зрабіць здымак на памяць.

Дырэктарка Дома рамёстваў Алена Барадзейка да Цмока паставілася з усёй цеплынёй і прыхільнасцю.

-- Вядома, я ганаруся, што ў нас паўстала такая скульптура!.. Нашае возера выбітнае і само па сабе. А з такой легендай, ды яшчэ падмацаванай помнікам, і ўвогуле павінна маніць людзей адусюль!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

Перад тым, як ад’ехаць з Лепеля, мы яшчэ раз пайшлі палюбавацца прыгажуном-Цмокам на бераг возера. Каля помніка завіхаліся дзеткі, якія горача абмярковаўвалі:

-- Я табе кажу, нос трэба церці на шчасце!.. – дзелавіта даводзіў юны цмоказнаўца свайму сябру.

-- А я табе кажу, што вусы!.. – не здаваўся той. – Дзядзькі, якія помнік адкрывалі, вусы церлі!..

…Прызнацца шчыра, адчуванне на адкрыцці помніка Цмоку ў Лепелі было казачнае. За апошнія месяцы мы з фатографам Таранцінам праехалі па Беларусі ў экспедыцыі “У пошуках Цмока” больш за 7000 кіламетраў. І – як у казцы! – роўненька праз тыдзень пасля апошняй вандроўкі ў Лепелі адкрываюць помнік Цмоку! Ды яшчэ такі ладны! Ды яшчэ пры спрыянні мясцовай улады і пры падтрымцы Еўрасаюза! Ды яшчэ і паводле апісання Уладзіміра Караткевіча.

Напэўна, так не бывае – і не было б, калі ю не Цмок. І хто пасля такога скажа, што Цмок – выдумка?..

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

У Лепелі адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку!

Фота: Аляксандр “Таранціна” Ждановіч.