Boom metrics
Звезды30 марта 2016 6:48

«А я лягу-прылягу…»: верш Гілевіча, які стаў народнай песняй

Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў рэанімацыі [вершы + песні на яго словы]
Источник:kp.ru
Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў рэанімацыі

Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў рэанімацыі

Многія вершы Гілевіча пакладзены на музыку. Некаторыя з іх сталі настолькі папулярнымі, што здаюцца проста народнымі. А між тым аўтар радкоў, якія трыумфальна спявалі «Сябры», менавіта Ніл Сымонавіч Гілевіч.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы, Калышыце, люляйце свой напеў векавы, А я лягу-прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы.

А я лягу-прылягу край гасцінца старога Галавой на пагорак, на высокі курган. А стамлёныя рукі вольна ўшыркі раскіну, А нагамі ў даліну, хай накрые туман.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы, Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю. А я лягу-прылягу край гасцінца старога, Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы, Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю. А я лягу-прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы.

І ўсё-такі дойдзем!..

За векам век плыве-цячэ, А мы ідзем, ідзем… I што ж? О, як далёка нам яшчэ Да Беларусі!

Ужо няўсцерп нам крыж пакут, I мы крычым, крычым, але - Не дакрычаліся пакуль Да Беларусі.

А можа быць, яна - міраж, I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж Не далятае голас наш Да Беларусі?

Відаць, пракляцця знак ляжыць На нас ад роду, і таму Так цяжка шлях нам церабіць Да Беларусі.

Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж, I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі!.. 1992

ВИА Сябры - Вы шумите берёзы (Лягу прилягу)

Сябры - Шлях да Беларусi + Поклонница (Славянский базар-1992)